105 год з дня нараджэння Янкі Чабора

Когда:
11.07.2016 весь день
2016-07-11T00:00:00+03:00
2016-07-12T00:00:00+03:00
Стоимость:
Бесплатно

11 ліпеня спаўняецца 105 год з дня нараджэння Янкі Чаборабеларускага пісьменніка

Янка Чабор (сапр.: Іван Сцяпанавіч Патаповіч) нарадзіўся  11 ліпеня 1911года, ў  вёсцы Рачканы, Слуцкі павет,  Мінская губерня, цяпер Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць. Беларускі паэт, публіцыст, удзельнік нацыянальна-вызваленчай барацьбы ў Заходняй Беларусі.

У 1931г. скончыў Віленскую беларускую гімназію, вучыўся ў Віленскім універсітэце. Першыя свае вершы змясціў у 1928г.  у рукапісным часопісе падпольнай камсамольскай групы Віленскай беларускай гімназіі «Васілёк» (№ 1). У 1931г. апублікаваў «Адкрыты ліст» з заклікам да заходнебеларускіх пісьменнікаў аб’яднацца ў адзіную пісьменніцкую арганізацыю. Адзін са стваральнікаў Літаратурнага фронту сялянска-рабочых пісьменнікаў Заходняй Беларусі. 10.12.1933г. на з’ездзе пісьменнікаў абраны рэдактарам-выдаўцом часопіса «Літаратурная старонка», які стаў друкаваным органам Літаратурнага фронту. Першы нумар часопіса выйшаў з друку 25.01.1934г. і адразу быў канфіскаваны польскімі ўладамі. Янка Чабор быў асуджаны на 5 гадоў пазбаўлення волі. Выйшаў з турмы ў верасні 1936г. па амністыі. Заняўся арганізацыяй кааператываў у вёсках сваёй ваколіцы. У 1939г.  прымаў удзел у арганізацыі работы першых савецкіх устаноў у Заходняй Беларусі. Мяркуецца, што загінуў у лагеры.