105 год з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі

Когда:
24.07.2016 весь день
2016-07-24T00:00:00+03:00
2016-07-25T00:00:00+03:00
Стоимость:
Бесплатно

24 ліпеня спаўняецца 105 год з дня нараджэння Анатоля Астрэйкі, беларускага савецкага паэта

AstreykaАстрэйка Анатоль (таксама Астрэйка Акім), нарадзіўся 24.07.1911 г. у вёсцы Пясочнае Капыльскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Скончыў двухгадовыя настаўніцкія курсы пры Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме (1930), вучыўся на літаратурным факультэце Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1932-1934). З 1930 г. працаваў у газетах Полацка, Оршы, Горак, Мінска. У час Вялікай Айчыннай вайны быў адказным сакратаром сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну». Двойчы (1942, 1943) накіроўваўся на акупіраваную тэрыторыю Беларусі. У 1946-1948 гг. — старшыня Гродзенскага аддзялення СП БССР, у 1948-1953 гг. — адказны сакратар часопіса «Вожык». Сябра СП СССР з 1939 г.

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Памёр 23.08.1978 г.

Вершы пачаў друкаваць у 1929 г. Першы зборнік вершаў «Слава жыццю» выдадзены ў 1940 г. Рукапіс другога зборніка — «Квецень» згарэў у час вайны ў Мінску. У 1943 г. друкарня слуцкай падпольнай газеты «Народны мсцівец» выпусціла зборнік «Слуцкі пояс». У пасляваенныя гады выйшлі кнігі паэзіі «Крамлёўскія зоры» (1945), «Добры дзень» (1948), «Зямля мая» (1952), «Песня дружбы» (1956), «Бацька мой Нёман» (1961), «Сэрца насцеж» (1965), «Цвіціце, верасы» (1975), «Зямная Случчына» (1977), «Ураджай цяпла» (1978), «Памяць дарог» (1980), а таксама вершаваная казка «Елка» (1949) і паэма для дзяцей «Прыгоды дзеда Міхеда» (1956). Выдадзены Выбраныя творы ў 2 тамах (1970, 1981).

Перакладаў творы пісьменнікаў народаў СССР на беларускую мову. Аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень.