105 гадоў з дня нараджэння Жаўрука Алеся

Когда:
19.08.2015 весь день
2015-08-19T00:00:00+03:00
2015-08-20T00:00:00+03:00

19 жніўня спаўняецца 105 гадоў з дня нараджэння Жаўрука Алеся,  беларускага паэта 

АЛЕСЬ_ЖАВРУКЖаўрук Алесь (сапр. Сінічкін Аляксандар), нарадзіўся 19.08.1910 г. у горадзе Сянно Віцебскай вобласці ў сям’і служачага.

У 1927 г. паступіў у Рагачоўскі педагагічны тэхнікум, пасля заканчэння якога настаўнічаў у саўгасе «Сосны» Любанскага раёна. Скончыў у 1938 г. Маскоўскі інстытут гісторыі, філасофіі і літаратуры. Займаўся ў аспірантуры пры АН БССР. У 1939 г. прызваны ў Савецкую Армію. Быў ваенным карэспандэнтам армейскай газеты «В бой за родину». З пачатку Вялікай Айчыннай вайны на фронце. Загінуў 23.08.1942 г. пад Сталінградам.

Першыя вершы надрукаваў у 1926 г. (газеты «Магілёўскі селянін» і бабруйская — «Камуніст»). Выдаў зборнікі вершаў «Ручаіны» (1936), «Дняпро выходзіць з берагоў» (1938). Надрукаваны напісаныя для дзяцей у сааўтарстве з А.Ушаковым паэмы «Пра майго таварыша» (1939), «Пра слаўных папанінцаў нашага дзетсада» (1939) і зборнік вершаў «Пра майго катка» (1950). У 1960 г. выйшла «Выбранае», у 1987 г. — зборнік «Крывёю сэрца» (вершы, паэмы, успаміны пра паэта).

Аўтар лібрэта аперэты «Зарэчны барок» (з А.Ушаковым, пастаўлена ў 1940).